:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў мерапрыемстве ў Прэзідэнцкім палацы

26.04.2023 г.

25 красавіка 2023 года ў Прэзідэнцкім палацы (г.Анкара, Турцыя) адбылася цырымонія ўзнагароджання камандзіраў пошукава-выратавальных атрадаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў разбуральных землятрусаў на поўдні і паўднёвым усходзе Турцыі 6 лютага, а таксама кіраўнікоў дыпламатычных місій краін, якія аказалі Турцыі дапамогу у гэты цяжкі час.

З рук Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана дзяржаўны медаль «За выдатныя заслугі» атрымаў начальнік Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр» МНС Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Зарэмба І.Л., падзячны ліст ад імя Міністра замежных спраў Турцыі М.Чавушаглу – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Рыбак В.В.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці